Home
Маё жыццё ў літарах ды пікселях
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Хрысьціна's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Monday, June 22nd, 2009
    10:38 pm
    Thursday, May 21st, 2009
    11:25 am
    Пакой
    Прывітанне!
    Можа хто шукае пакой на лета ў Варшаве?

    Аддамо ў добрыя рукі =)

    *Падрабязнасці пры асабістай перапісцы
     
    Sunday, April 19th, 2009
    1:23 am
    Такі да!!! I did it!

    Такі атрымалася ў мяне даехаць у госці да лепшага дзядзькі ў свеце!

    Даражэнькі, дзякуй за  уражанні, надвор'е, свежае паветра, ад перадазіроўкі якога забалела галава, цікавыя гісторыі, наведванне краязнаўчага музею без сценкі ВКЛа, улюбёныя месцы, каляровыя дамы, вадасховішча, архітэктурныя маразмы, 4 стыхіі, балотца не твайго раёна, бязлікія дэсерты, бясконцыя гісторыі, мары ды твой асабісты Салігорск.

    Для тых, што хоча паўтарыць подзьвіг:http://www.esoligorsk.net/component/option,com_sobi2/sobi2Task,sobi2Details/catid,42/sobi2Id,525/Itemid,499/
    (працуюць 5-22)

    Current Mood: cheerful
    Wednesday, February 11th, 2009
    11:35 pm
    ***

    Што такое рамантыка?
    Sunday, January 25th, 2009
    10:01 pm
    Апытанка на гарадзенскім блогу
    Вельмі развесяліла апытанка

    Что бы вы посоветовали делать в ближайшее время своим знакомым?

    1. Избавляться от рублей
    2. Спокойно работать
    3. Поменять работу
    4. Хавацца ў бульбу


    І як вы думаеце, які варыянт перамагае?

     
    Friday, January 9th, 2009
    6:06 pm
    Сэрдца
    Ці існуе роўнае, узаемнае каханне? Дзяліцеся вопытам, назіраннямі 
    Saturday, October 18th, 2008
    7:30 pm

    Вось і мяне восень накрыла сваёй цёплай коўдрай суму, настальгіяй фотаздымкаў ды меланхоліяй Дзюрэра, як я не змагалася. Дзе б у Варшаве знайсці камін ?!

    Абяцаю вярнуцца заўтра.


    Current Music: Dido "Look No Further"
    Monday, September 22nd, 2008
    1:08 am

    Sunday, September 14th, 2008
    7:35 pm
    За ініцыятыву заўсёды наказваюць?

    Як вы ставіцеся да дзяўчат-ініцыятарак адносін на сённяшні дзень?

    Адказ абгрунтаваць =)


    Current Mood: relaxed
    Current Music: Faithless
    Tuesday, August 26th, 2008
    12:39 pm
    Яшчэ адзін месяц на Радзіме ці вынікі лета

    --Тыдзень у Тунісе з сястрой ды сябрамі
    --Вяселле сяброўкі (з-за якога прапусціла Басы)
    --Састарылася на год
    --Лецішча
    --Паездка ў Славакію на 10 дзён з заездам у Моравы ды Вену  падчас BeFree(вадаспад, горы, чысцюткае паветра)
    --Сустрэчы ды тусачы без прыпынку з сяброўкамі ў Беларусі
    --Праца

    Пакуль у планах толькі скончыць працу ды нарэшце даехаць да беларускіх гор (саляных)

    А вы што рабілі,а?
    Tuesday, July 29th, 2008
    3:21 pm
    +1



    208.08 КБ
    Горад Менск, радзельня №1, 5.30,
    першы ўздых.

     

    Садок, школа, другая школа, мастацкі каледж, ліцэй Якуба Коласа, Варшаўскі ўніверсітэт…

     

    Адвечныя пошукі сябе, месца ў гэтым свеце, рух наперад. Сустрэчы новых, цікавых людзей, што паўплывалі на маё жыццё, зрабілі яго насычаным фарбамі вясёлкі. (Дзякуй табе!!!) Падарожжы, новыя ўражанні ад іншых культур, звычаяў, што дапоўнілі палітру існавання.

    Літаратура, выяўленчае мастацтва, музыка=творы знаёмых і незнаёмых, далёкіх і блізкіх людзей, якім асаблівая падзяка=мой светапогляд.

    Хвіліны поўныя радасці, усмешак. Чорныя поласы, якія спрабавала ўспрымаць пераходным перыядам да белых.

    To be continued...

     

    Вось прыкладна так я магу скараціць сваё жыццё=)

     

     

    PS Фоткі (шмат) з Туніса 0+3-12.07-- http://prosto-alesia.livejournal.com/62162.html#cutid1

     

     



    Current Music: Mattafix "Older"
    Friday, May 2nd, 2008
    4:40 pm
    pub CHICAGO

    Вельмі раю паб Chicago, “Месца сустрэчы паспяховых мужчын ды прыгожых жанчын” 

    Месцазнаходжанне: пер. Вайсковы 12, ст. м. “Плошча Перамогі” (недалёка ад кінатэатра  “Мір”)

    Стыльна: выгляд прадуманы да дробязяў, добра перададзены настрой горада, грае джаз і на экранах паказваюць выступы Чапліна.

    Камфортна: зручныя скураныя канапы, усяго сталоў 8, таму захоўваецца прыватнасць.

    Смачна: прыгожа аформленыя блюды, кактэйлі.

    Час працы : 12.00-4.00 

    Мая адзнака: 9,5 з 10 =)


     

    Добразычлівыя афіцыянткі.

    Шоу-праграмы, бягі прусакоў, DJs



    Current Mood: creative
    Wednesday, April 2nd, 2008
    3:56 pm
    Крык былога

    Не трэба чапаць ідалаў свайго мінулага...
    Яны мусяць застацца ў памяці ды прыватных дзённіках.


    Current Mood: crappy
    Monday, March 24th, 2008
    12:36 am
    Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!

     

    Скажыце,калі ласка, ў якім становішчы сёння БЕЛАРУСКАЯ МОВА?

    Як вы лічыце? Што было і што будзе?

    Як рэагавалі на вашае (ці знаёмых) ужыванне беларускай мовы. Канкрэнтыя прыклады папрашу.
    Напішыце 3 і болей сказаў.

    Вялікі дзякуй!!! 



    Пакуль маю толькі голую статыстыку і мушу яе троху апрануць прыкладамі, каб паўстаў артыкул =)

    Sunday, March 23rd, 2008
    12:31 am
    Са святам!!!




    Хрыстос уваскрос!
    Sunday, March 16th, 2008
    9:25 pm
    Спэктакль


    21 а 19 у актавай зале філфаку БДУ (Маркса, 31)
    паводле кніжкі "Моц кахання" КАСІ КВЯТКОЎСКАЙ


    буду!!!


    Current Music: Delerium
    Sunday, March 9th, 2008
    8:18 pm
    Вясенняе


    Вясна, вясна! не для мяне ты!

    Не я, табою абагрэты(a),

    Прыход твой радасны спаткаю, —

    Цябе навек, вясна, хаваю.

    Назад не прыйдзе хваля тая,

    Што з быстрай рэчкай уплывае.


    Current Music: з калідора
    Tuesday, March 4th, 2008
    7:54 pm
    Весна, весна, весна приїде
    Усім усмешак паболей ды добрага настрою!!!





    [info]prosto_alesia , я, Алінка

    Current Music: Paul Van Dyk--"Beautiful place"
    Friday, February 15th, 2008
    11:24 am
    Усім-усім!!!

    Людзі, глядзіце, пампуйце, пазычайце ды купляйце фільм "The secret" !!!



    Пазітыў ды добрыя хвалі ў вашыя хаты!



    Current Mood: і ўсё будзе
    Tuesday, February 12th, 2008
    2:34 pm
    Чаго б такога зрабіць 14ага?
    Адвечнае пытанне
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com

Advertisement